Сучасныя беларускія пісьменнікі – дзецям

Сучасная беларуская дзіцячая літаратура перажывае цікавы этап развіцця, які можна ахарактарызаваць як час пошуку новых формаў і вяртання да нацыянальных каранёў. Сённяшнія пісьменнікі імкнуцца размаўляць з дзецьмі на актуальныя тэмы, дапамагаюць дзецям адчуць прыгажосць роднага слова, вывучаць гісторыю і традыцыі свайго краю, вучаць дабрыні і смеласці.

У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска” інфармацыйную гутарку “Сучасныя беларускія пісьменнікі – дзецям”.

Сённяшняя літаратура для дзяцей у Беларусі – гэта жывы працэс, дзе кожная новая кніга становіцца адкрыццём яркага і цікавага свету для маленькага чытача. Увазе рабят былі прадстаўлены кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Міхася Пазнякова, Алеся Карлюкевіча, Уладзіміра Ліпскага, Генадзя Аўласенкі, Алены Масла, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Жанны Міус, Ніны Галіноўскай, Леаніда Прокшы і інш. Гэта адны з самых запатрабаваных пісьменнікаў, чые кнігі карыстаюцца нязменным попытам у школьнікаў. У творах гэтых аўтараў можна знайсці ўсё: ад вясёлых вершаў-лічылак і загадак да захапляльных фэнтэзі і дэтэктываў. А яшчэ – гэта сапраўдныя творы мастацтва з цудоўнымі ілюстрацыямі, якія хочацца разглядаць гадзінамі.

Завяршылася мерапрыемства пажаданнем вучням больш чытаць творы беларускіх пісьменнікаў.

IMG-20260313-123230-971 IMG-20260313-123423-720 IMG-2c6b806c3381ee10f6e7ed9a76261266-V IMG-19d2660f258693b3871b463bdec5c660-V IMG-96fd6be4bbd130933cd2d29fef6ec3fd-V IMG-908b91fd182dd97dea58d2df6f74cc12-V IMG-816328c3ff1b2dcec0b7c2c83be1ff39-V