Цвіце бацькоўская мова непаўторнай кветкай

У межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў дзіцячай бібліятэцы № 5 адбыўся інтэрактыўны занятак “Падарожжа ў свет роднай мовы”. Падчас мерапрыемства дзеці з дапамогай  слайд-прэзентацыі “Цвіце бацькоўская мова непаўторнай кветкай” даведаліся, як узнікла наша беларуская мова, аб значэнні мовы як духоўнага скарбу, які перадаецца ад дзядоў і бацькоў да дзяцей і ўнукаў, ад пакалення да пакалення, дазналіся і аб тым, чаму наша мова жывая, родная, гаваркая, і што трэба рабіць, каб яна такою і заставалася. Потым ўдзельнікі адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па краіне роднай мовы, дзе з задавальннем разгадывалі слайд-загадкі, перакладвалі словы з рускай на беларускую мову і адказвалі на пытанні слайд-віктарын. Кніжная выстава “Срэбныя званы матчынай мовы” прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. Для таго каб данесці да дзяцей прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова, на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія песні. Напрыканцы мерапрыемства вучні ўспомнілі свае любімыя беларускія словы, напісалі іх на папяровых стыкерах у выглядзе кніг і прымацавалі на “Дрэва ведаў”.

Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі № 5 упэўнены, што гэты дзень дазволіў перажыць удзельнікам мерапрыемства моцныя пачуцці, атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць яго. Колькі б моў на свеце не існавала, беларуская мова застанецца назаўсёды роднай і кожны беларус будзе любіць і вывучаць яе.

IMG-20260319-135318 IMG-20260319-135914 IMG-20260319-135938 IMG-20260319-145730 IMG-20260320-151456