У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” для наведвальнікаў бібліёбуса цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага і жыхароў горада прайшоў тэматычны час “Смак роднай мовы”.
Гэта мерапрыемства было прысвечана багаццю і прыгажосці нашай роднай мовы, яе гісторыі і сучаснасці. Тэматычны час пачаўся з прывітальнага слова бібліятэкара, якая падкрэсліла важнасць захавання і развіцця беларускай мовы і літаратуры.
Для нашых чытачоў была арганізавана выстава кніг беларускіх аўтараў. На ёй былі прадстаўлены як творы класікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, так і дасягненні сучасных літаратараў, імёны якіх на слыху сёння. Чытачы змаглі пазнаёміцца з разнастайнасцю жанраў: ад паэзіі і прозы да п’ес і нарысаў. Таксама была прадстаўлена выстава беларускіх часопісаў.
Многія з прысутных з асаблівым захапленнем разглядалі выданні, што захоўваюць мудрасць і прыгажосць беларускай мовы. Адбылося шмат цікавых размоў, людзі дзяліліся свамі ўспамінамі аб тым, як даўно чыталі беларускія творы. Самым прыемным стала тое, што шматлікія чытачы выбралі сабе кнігі для далейшага чытання і ўзялі іх дадому.
“Смак беларускай мовы” – гэта не толькі пра дэгустацыю літаратурных твораў, але і пра глубокае адчуванне сувязі са сваёй культурай, гісторыяй і мовай. Спадзяемся, што такія сустрэчы стануць добрай традыцыяй.



















