Няскучная беларуская класіка

У рамках рэалізацыі агульнанацыянальнага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў гарадской бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна прайшла хвіліна карыснай інфармацыі “Няскучная беларуская класіка”. На гэтай выставе былі сабраны творы беларускіх пісьменнікаў, якія не проста ўвайшлі ў гісторыю літаратуры, але і да гэтага часу хвалююць сэрцы чытачоў. Тут можна было знайсці драму і гумар, любоў і подзвіг, філасофію і бытавую праўду – усё тое, што робіць літаратуру жывой.   Класіка становіцца жывой, калі ты знаходзіш у ёй сябе. Калі разумееш, што праблемы кахання, здрады,  пошуку сэнса жыцця не змяніліся за шмат гадоў. Выстава выклікала  цікавасць у карыстальнікаў розных узростаў. Было адзначана павелічэнне попыту на кнігі, прадстаўленыя на экспазіцыі.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake