У межах рэалізацыі рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай прадстаўляе відэаролік з прачытаннем байкі Кандрата Крапівы “Дыпламаваны баран”.
Кандрат Крапіва – класік беларускай літаратуры, пісьменнік, паэт, сатырык, драматург. Яго 130-гадовы юбілей адзначаецца ў бягучым годзе. А, бадай самая знакамітая байка Крапівы – “Дыпламаваны баран” – вядома кожнаму беларусу. Байка была напісана сто гадоў таму (1926 год), але захоўвае актуальнасць і сёння.















