У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у гарадской бібліятэцы№12 адбыўся кіналекторый “Беларусь: шлях стваральнасці”. Бібліятэкар адзначыла, што Беларусь – гэта краіна з багатай гісторыяй,самабытнай культурай і прыгожай прыродай, край са шматвяковымі традыцыямі і значнымі дасягненнямі ў навуцы, культуры і спорце. У ходзе мерапрыемства адбыўся прагляд фільма «Беларусь: путь созидания», які даў магчымасць паразважаць пра шлях развіцця Беларусі, стваральную працу і ўклад кожнага чалавека ў будучыню сваёй краіны. Юныя карыстальнікі прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Беларусь. Гісторыя і сучаснасць”.Удзельнікі адказвалі на пытанні, правяралі свае веды і адкрывалі для сябе новыя старонкі мінулага і сённяшняга дня роднай зямлі. Напрыканцы прагучалі словы: “Беларусь- гэта наша агульная спадчына і наша агульная будучыня. І ад таго,як мы будзем ведаць, шанаваць і берагчы сваю гісторыю і культуру, залежыць,якой будзе наша краіна заўтра.”
Ноя 23 2026




















