У гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска” адбыўся пяты занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя”. Занятак быў прысвечаны нашай знакамітай суайчынніцы, асветніцы, святой Еўфрасінні Полацкай. Дзеці даведаліся пра жыццё і духоўныя подзвігі Еўфрасінні, пагарталі фіксімільнае выданне “Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку”. Удзельнікаў праекту чакалі цікавыя творчыя заданні. Дзеці размалёўвалі выяву Еўфрасінні Полацкай, а таксама спрабавалі напісаць некалькі словаў і сказаў гусіным пяром, так, як гэта рабіла сама Еўфрасіння.
Апр 28 2021
Свежие комментарии