Зямля, якой і ты часцінка

Гарадская бібліятэка №8 імя Е.Полацкай працягвае ўдзельнічаць у рэалізацыі інавацыйнага праекту ў ДУА «Яслі-сад №44 г. Бабруйска» і ДУА «Яслі-сад №5 г. Бабруйска» – «Внедрение модели формирования культуры межличностного общения детей дошкольного и школьного возраста на православных традициях и ценностях белорусского народа в условиях государственного двуязычия» (2019-2024гг). Для дашкольнікаў супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі беларускую скарбонку “Зямля, якой і ты часцінка”.

Маленькія выхаванцы ДУА «Яслі-сад №5 г. Бабруйска» знаёміліся з такімі словамі як Радзіма, Рэспубліка Беларусь, Дзяржаўныя сімвалы, герб, сцяг, гімн. Дзеці з захапленнем і цікавасцю адказвалі на загадкі пра зубра, бусла, валошку, бульбу, лён і даведаліся, што яны з’яўляюцца таксама сімваламі, па якіх пазнаюць нашу краіну Беларусь. Дзеці пазнаёміліся з бабром, сімвалам горада Бабруйска, пачулі цікавыя легенды пра сваю малую радзіму і даведаліся, як з’явіўся герб г. Бабруйска. Завяршылася мерапрыемства праглядам кніг пра Радзіму “Мая Беларусь”.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake