Як нараджалася беларуская кніга

На абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага прайшла гутарка ля выставы “Як нараджалася беларуская кніга”, прысвечаная 105-годдзю з дня заснавання выдавецтва “Беларусь”. З гутаркі карыстальнікі бібліятэкі даведаліся, што ў розныя гады ў выдавецтве працавалі Цішка Гартны, Міхась Лынькоў, Янка Брыль, Рыгор Барадулін – легендарныя творчыя асобы. Дзякуючы іх працам, іх ініцыятыве і нараджаліся, прыходзілі да чытача кнігі Якуба Коласа і Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна і Петруся Броўкі, Пімена Панчанкі і Кандрата Крапівы і многіх іншых беларускіх пісьменнікаў. Сёння выдавецтва выконвае задачу, закладзеную на яго падставе: прадстаўляць тыя тэмы, па якіх распазнаецца ў свеце Беларусь і яе культура. Добра вядома серыя кніг “Беларуская гісторыя”. Не менш папулярная серыя “Славутыя мастакi Беларусi”, дзякуючы якой можна даведацца пра выдатных беларускіх мастакоў. Выдаюцца цудоўныя альбомы, якія знаёмяць з архітэктурнымі і культурнымі каштоўнасцямі нашай краіны. Менавіта па гэтых выданнях многія ўпершыню адкрываюць для сябе Беларусь. Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца ​​з кнігамі выдавецтва “Беларусь”, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі і прачытаць іх на роднай беларускай мове.