21 лютага выбітная дата для ўсіх, хто шануе родную мову. Бо вельмі шмат намаганняў прыклалі нашы продкі, дзяды і прадзеды, каб беларуская мова заняла сваё месца сярод іншых моў і была прызнаная ў свеце. Мова – гэта не проста гісторыя народа, гэта – яго жывая душа. Знікне мова – знікне і народ, яе носьбіт. З нагоды гэтай даты супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 16 арганізавалі бібліяпрызыў “Не палічы лішнім – вазьмі беларускую кніжку”. На працягу дня бібліятэкары знаёмілі наведвальнікаў з творамі беларускіх аўтараў, прапаноўвалі ўзяць кнігі для чытання. Для маленькіх чытачоў быў аформлены “куток” беларускай кнігі. Дзеці знаёміліся з кнігамі Якуба Коласа, Раісы Баравіковай, Генадзя Аўласенкі, Людмілы Кебіч, Сяргея Клімковіча і інш. Тут можна было выбраць кніжку, прачытаць, пазнаёміцца з новым творам, разгадаць крыжаванку, адгадаць загадкі, а таксама выканаць творчае заданне.
Фев 23 2026















