У рамках рэалізацыі агульнанацыянальнага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў гарадской бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна прайшла хвіліна карыснай інфармацыі “Няскучная беларуская класіка”. На гэтай выставе былі сабраны творы беларускіх пісьменнікаў, якія не проста ўвайшлі ў гісторыю літаратуры, але і да гэтага часу хвалююць сэрцы чытачоў. Тут можна было знайсці драму і гумар, любоў і подзвіг, філасофію і бытавую праўду – усё тое, што робіць літаратуру жывой. Класіка становіцца жывой, калі ты знаходзіш у ёй сябе. Калі разумееш, што праблемы кахання, здрады, пошуку сэнса жыцця не змяніліся за шмат гадоў. Выстава выклікала цікавасць у карыстальнікаў розных узростаў. Было адзначана павелічэнне попыту на кнігі, прадстаўленыя на экспазіцыі.
Апр 13 2026















