З куфэрка даўніны

У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Дзіцячыя яслі-садок № 44 г.Бабруйска”  правялі гадзіну беларускай культуры “З куфэрка даўніны”.

Дзеці пазнаёміліся з жыццём і побытам нашых продкаў, народнымі традыцыямі, матэрыяльнай культурай беларусаў. З цікавасцю разглядалі прадметы быту і прылады працы, прадстаўленыя на экспазіцыі “Беларускі скарб”. Спрабавалі запомніць як гучаць назвы прадстаўленых рэчаў на беларускай мове. Мерапрыемства прайшло ў жывой, пазнавальнай атмасферы.

1 2 3 4 5 6 7 8

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake