Сучасныя літаратары Беларусі

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах цыкла кніжных выставак “Сучасная беларуская кніга: галасы Саюза пісьменнікаў”, а таксама у межах рэалізацыі рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” была падрыхтавана выстаўка “Сучасныя літаратары Беларусі”. На выстаўцы прадстаўлены кнігі прозы і паэзіі вядомых беларускіх аўтараў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі – Віктара Шніпа, Генадзя Пашкова, Уладзіміра Гаўрыловіча, Дзмітрыя Пятровіча, Таццяны Мушынскай і інш. Гэта разнапланавыя творы, у якіх расказваецца пра нашых продкаў і нашых сучаснікаў, пра паўсядзённыя жыццёвыя турботы, пра тое, што ў розных сітуацыях трэба заставацца чалавекам, захаваць у сябе дабрыню, чалавечнасць і спагаду да іншых.

Асобнай палічкай выдзелены творы для дзяцей такіх пісьменнікаў як Алесь Карлюкевіч, Алесь Бадак, Алена Масла, Іна Фралова і інш. Гэта вершы, казкі, апавяданні, якія адлюстроўваюць свет дзяцей, іх жаданні і мары.

Да рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі відэаролік з прачытаннем верша беларускай паэтэсы, публіцыста і драматурга, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяны Сівец “Кожную восень…”.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake