У першую нядзелю верасня штогод у Беларусі адзначаюць Дзень беларускага пісьменства.
Да гэтага свята ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага быў падрыхтаваны пазнавальны час “Гісторыя беларускай кніжнасці”, на які былі запрошаны вучні 5-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання, з жыццём і дзейнасцю выдатных беларускіх асветнікаў.
Праверыць свае веды школьнікі змаглі, адказаўшы на пытанні віктарыны «Ад літары да кнігі». Усе жадаючыя змаглі прымерыць на сябе вобраз Францыска Скарыны і паспрабаваць пісаць пяром.
Свежие комментарии