Свята Новы год, якога мы так доўга чакалі, скончылася, але надышла чарада іншых святаў-народных.
Адным з зімовых шматдзённых святаў з’яўляюцца Каляды (або калядкі). Любімай справай нашых продкаў у гэты час былі святочныя калядаванні. Калядавалі ўсе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова ў касцюмах з казой або мядзведзем, з прыпеўкамі хадзілі па хатах і жадалі кожнай сям’і дабрабыту, добрага ўраджаю, здароўя, шчасця…
Нагадаць карыстальнікам аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі работнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. А. Астроўскага разам з вучнямі 5 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”. Увазе школьнікаў была прапанавана відэапрэзентацыя “Ішла Каляда калядуючы”, з якой вучні даведаліся пра тое, як нашы продкі святкавалі Каляды, што такое куцця і хто такія калядоўшчыкі.
На свята завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі, якія правялі абрад “ваджэння казы”, якая па веры нашых прашчураў бароніць ад бяды і прыносіць ураджай збажыны.
Усе ўдзельнікі атрымалі святочны настрой, пачаставаліся каляднай ежай, а галоўнае, дакрануліся да мінуўшчыны нашай краіны, пазнаёміліся з традыцыямі, побытам і звычыямі нашых продкаў.
Свежие комментарии