Рубрика: Новости

А як па-беларуску?

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для чытачоў бібліятэкі рознага ўзросту прайшла моўная гульня “А як па-беларуску?”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і ў межах рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”.

Для дзяцей і дарослых бібліятэкары падрыхтавалі віктарыну, дзе ўсім удзельнікам прапанавалася перакласці на беларускую мову рускія словы і словазлучэнні, дзецям – з дапамогай малюнкаў. За правільныя адказы ў якасці падарунка дзеці атрымалі каляровыя закладкі.

Усе ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай “Каляндар падзей і дат”, дзе былі прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра родную мову.

1 2 3 4 5

Слава воину-защитнику

В преддверии Дня защитников Отечества и Вооружёных Сил Республики Беларусь в детской библиотеке № 5 для учеников 4 «Б» и 4 «Д» кл. ГУО «Средняя школа № 8 г. Бобруйска», а также для подопечных отделения социальной реабилитации, абилитации инвалидов УСЗ «ТЦСОН Первомайского района г. Бобруйска», был проведён турнир будущих воинов «Слава воину-защитнику». Совершив небольшой экскурс в историю, и вспомнив самые значимые события, которые прошла наша армия за время своего существования, ребята, разделившись на команды «Лётчики» и «Танкисты», соревновались в конкурсах, проявив свои смекалку, ловкость и эрудицию. Турнир состоял из 10 испытаний: «Сбор по тревоге», «Военная техника», «Раненый боец», «На привале», «Боевая дорога», «Снайперы», «Перестрелка», «Силач», «Передай снаряд», «Патриот». Обе команды состязались достойно и честно, показывая свои умения и знания. Книжная выставка «На страже Родины любимой родная армия стоит» и розданные буклеты «Если армия сильна – непобедима и страна» стали хорошим информационным дополнением к мероприятию.  Обе команды были награждены сладкими призами. В заключение библиотекарь напомнила присутствующим, что только старанием и упорным трудом можно достичь успеха и стать настоящими защитниками Отечества.

IMG-20260217-124852 IMG-20260217-130025 IMG-20260217-130510 IMG-20260217-131507 IMG-20260217-131832 IMG-20260217-151808 IMG-20260220-110502 IMG-20260220-111004 IMG-20260220-112722

Роднага краю казкі – чытай калі ласка

Усе казкі родам з дзяцінства. Яны існавалі яшчэ з прадвечных часоў. Вечарамі дзеці, затаіўшы дыханне, зачаравана слухалі, як маці ці бабуля чыталі любімую казку. На прыкладзе казачных герояў яны вучацца дабру і справядлівасці. А сяброўства з кнігай адкрывае шырокія гарызонты перад любым чалавекам. Для дзяцей з 1 “А” класа  ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Бабруйска” і ДУА “Дзіцячы сад №72 г. Бабруйска” у межах праекту “Свет за тваім вакном” і з нагоды Дня роднай мовы прайшло літаратурнае падарожжа “Роднага краю казкі-чытай калі ласка”. У ходзе мерапрыемства дзяўчаты і хлапчукі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення казак ад народнай да аўтарскай, пазнаёміліся з беларускімі казкамі: “Каток залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Лёгкі хлеб” і іншыя. Дзеці з задавальненнем збіралі мазаікі, па малюнках адгадвалі назвы казак, успаміналі сваіх любімых казачных герояў. Сустрэча атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай. Літаратурнае падарожжа ў казку скончылася, але казка заўсёды застаецца з чытачом, варта толькі ўзяць кніжку ў бібліятэцы, адкрыць яе і прачытаць.

IMG-20260220-104932-725 IMG-20260220-105023-679

Дым Отечества

В преддверии Дня защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь в центральной городской библиотеке имени Максима Горького на протяжении двух дней проходила презентация книги «Рассказы. Стихи. Очерки» подполковника в отставке, военного журналиста Виктора Филонова.

Первая встреча состоялась 17 февраля с учащимися учреждения образования «Бобруйский государственный аграрно-экономический колледж». Будущие юристы с большим интересом слушали Виктора Филонова и Сергея Богомолова, ветеранов Вооруженных Сил. Ребята познакомились со сборником, в который вошли стихи, рассказы и очерки, объединенные общей тематикой: любовью к своей стране и родному городу, навеянные общением с земляками, бобруйчанами, с теми, кто пережил в разные годы боевое лихолетье.

19 февраля участниками литературной гостиной стали бобруйские поэты, сотрудники учреждения культуры «Централизованная библиотечная система г. Бобруйска», а также коллеги, друзья и единомышленники автора книги.

Поддержать Виктора Филонова пришли представители делового клуба «Кіраўнік», автор шести сборников поэзии Таисия Велькоровна Бочоришвили, руководитель Бобруйской городской изостудии «Радуга» Игорь Владимирович Мотин, корреспондент Александр Константинович Казак.

В теплой непринужденной обстановке присутствующие погрузились в мир мужественных людей, которые не только могут в случае необходимости защитить Родину, но и отличаются такими качествами, как любовь к поэзии, глубина мыслей, желание самосовершенствоваться. Было очень интересно послушать лирические стихотворения Виктора Викторовича, наполненные глубокими чувствами к любимой жене и детям.

Автор подарил свою книгу центральной городской библиотеке имени М. Горького.

20260217-155443 20260218-122838 IMG-20260219-150225-001 IMG-20260219-150739-594 IMG-1b13901bc2995ec275f7a8601db2ba92-V IMG-6b53e3a20e9bb6b83da1b0604b9f1c90-V IMG-7ae84fcae02a34abe070d616e6e39d95-V IMG-694dc70acc8b946c44d740a908690ef8-V IMG-362616312e7b97fdeecace1687f5e918-V IMG-c66789b06a7b012a55872be9aa75773b-V IMG-efbda34b0c463fea02d3186a44de2442-V

 

Гучы гоман беларускі!

21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе грамадзянінам сваёй краіны, часткай свайго народа. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру сваёй краіны.

 “Наша мова самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…” – такімі словамі Максіма Танка пачалася пазнавальная гадзіна “Гучы гоман беларускі!” у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага. У час мерапрыемства вучні 5 класу  ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”  пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Бібліятэкар расказала аб важным значэнні мовы ў жыцці чалавека, а асабліва роднай мовы, прапанавала прыняць удзел у конкурсах  “Назаві адным словам”, “Адгадай загадкі” “Пазнай казку па яе пачатку”, згуляць у гульню “Чароўны куфэрак”. Прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак, загадак, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа. І, канешне, звярнуліся да беларускай паэзіі – прагучалі вершы У. Дубоўкі, М. Танка, П. Панчанкі.

З мэтай захавання беларускага слова і папулярызацыі беларускай мовы, для навучэнцаў 1 курса ДУА “БДТЭК” была праведзена акцыя “Размаўляй і натхняй”. Студэнты змаглі паўдзельнічаць у інтылектуальных віктарынах “Ад Каляд да Пакроў”, “Мая родная мова – мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”, згуляць у літаратурнае даміно “Сказаў, як звязаў” і г.д.

Навучэнцы даведаліся шмат цікавых фактаў пра беларускую мову, паразмаўлялі на ёй, узгадалі класікаў беларускай літаратуры і тых, хто меў дачыненне да стварэння літаратурнай мовы.

У выніку акцыі можна падкрэслісць: «Мова – наш найдаражэйшы скарб, які мы павінны не толькі зберагчы для нашых нашчадкаў, але і памножыць».

20260220-105512 20260220-105542 20260220-105703 20260220-105822 20260220-110006 IMG-3056 IMG-3058 IMG-3060

Казкі з рукавічкі

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – душа народа, яго гісторыі, звычаяў і духоўных каштоўнасцей. Гэта свята штогод дапамагае ўсвядоміць значнасць роднага слова, дае пачуццё гонару за культуру свайго народа.

Да Міжнароднага дня роднай мовы гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў. Для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г.Бабруйска” ў межах бібліятэчнай акцыі “Роднай мовы гук чароўны” прайшла літаратурная гадзіна “Казкі з рукавічкі”. Дзеці даведаліся пра тое, што такое казка, якія віды казак бываюць, у чым іх асаблівасці, адказвалі на пытанні шматлікіх віктарын па беларускім народным казкам. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі выдатны беларускі мультфільм “Піліпка” і пазнаёміліся з беларускімі казкамі на выстаўцы “Чароўны свет казак”.

Напярэдадні свята роднай мовы бібліятэкары завіталі ў госці да выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Яслі-сад № 44 г.Бабруйска”, дзе правялі казачную інфарміну “Сцежкамі беларускіх казак”. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет казак, пагаварылі пра станоўчых і адмоўных героеў беларускіх казак, даведаліся чаму нас вучыць казка. Затым бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з беларускай народнай казкай “Каза-манюка”, прачытаўшы яе ўслых. У завяршэнні мерапрыемства дашкольнікі палісталі кнігі казак з фонда бібліятэкі.

1 2 3 4 5