Максім Танк – волат паэтычнага слова

17 верасня 2022 года  адзначаецца 110 год з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максіма Танка. Гэта адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Яго творчасць аднолькава разумеюць усе, каму дарагія такія каштоўнасці, як дабро, праўда, жыццё, каханне, мастацтва. Паэзія Масіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю яго творчасць – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.

У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага для студэнтаў першага курса УА “Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж” праведзена мерапрыемства, прысвечанае юбілею паэта – літаратурны партрэт “Максім Танк – волат паэтычнага слова”.

Усе прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, кожны змог знайсці і прачытаць той верш, які больш за ўсё крануў яго сэрца. Актыўны карыстальнік нашай бібліятэкі Канстанцін Валчэцкі не толькі прачытаў любімы верш М. Танка, але і выказаў свае думкі аб творчасці паэта.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля