Мая краіна – Беларусь!

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Бабруйска” распачаўся пазнавальна-адукацыйны беларускамоўны праект “Гэта мая КРАІНА!”. Праект прымеркаваны да Года міру і стварэння і будзе знаёміць удзельнікаў з роднай краінай, яе прыродай, славутасцямі і цікавымі людзьмі Беларусі.

На першай экспрэс-вандроўцы, якая называлася “Мая Радзіма – Беларусь!” адбылося знаёмства з нашай краінай. Вучні пазнаёміліся з інфармацыяй аб тым, адкуль узяліся беларусы, з паходжаннем назвы “Беларусь”, з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі сімваламі, традыцыйнымі рамёствамі беларусаў. Дзеці паразважалі на тэмы, што такое Радзіма, хто такі патрыёт, якім павінен быць грамадзянін сваёй краіны.

У другой часцы мерапрыемства дзяцей чакалі цікавыя заданні і гульні, складанне пазлаў, а таксама знаёмства з кніжнай выстаўкай “Нашы сімвалы”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля