Рамантык з Люцінкі

4 лютага спаўняецца 215 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і драматургіі, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча.

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска”  літаратурную гадзіну “Рамантык з Люцінкі”, прысвечаную В.І.Дуніну-Марцінкевічу.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што Дунін-Марцінкевіч – наш зямляк, які нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці) у шляхецкай сям’і Яна Дуніна-Марцінкевіча і Марцыяны з роду Нядзведзкіх. Разам з пісьменніцкай дзейнасцю Дунін-Марцінкевіч актыўна займаўся  асветніцкай працай – арганізоўваў беларускія школы, збіраў фальклор, запісваў размоўную мову. У доме драматурга  збіралася  інтэлігенцыя, падчас гэтых сустрэч абмяркоўвалі стан беларускай культуры і літаратуры.

Завяршылася літаратурная гадзіна знаёмствам з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Я, выхаванец Бабруйскага павета…”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля