Пісьменнік вялікага сэрца і мужнасці

М.І. Гарэцкі, 130 – годдзе якога  адзначае Беларусь, належыць да ліку выдатных дзеячаў беларускай літаратуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную і яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага пісьменства.

Падчас мерапрыемства  ўдзельнікі даведаліся, што М. Гарэцкі – асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону: таленавіты майстар слова, вучоны, гісторык, перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка ўдзельнікі мерапрыемства  прасачылі, гартаючы старонкі віртуальнай выстаўкі “Шляхамі служэння Беларусі”. Інфармацыйная хвілінка “Вянок памяці” паведаміла пра нядоўгае жыццё пісьменніка, якое  складалася з розных перыядаў:  М.Гарэцкі быў удзельнікам Першай  сусветнай вайны, паспяхова працаваў у газеце “Звязда”, склаў “Хрэстаматыю беларускай літаратуры”, працаваў у Беларускім універсытэце і Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, напісаў  шмат вядомых твораў. Але па абвінавачванню ў антысавецкай дзейнасці быў арыштаваны і у лютым 1938 года растраляны. Толькі  ў 1957 годзе ён быу рэабілітаваны.

Мінуў час, змяніліся пакаленні, а погляды Максіма Гарэцкага не страцілі сваёй актуальнасці. Ён здолеў прайсці праз стагоддзе, паклаўшы сваё жыццё на алтар служэння бацькаўшчыне.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake