Дала мне маці родную мову

Дала мне маці гэту мову,

Каб не нямым прыйшоў у свет,

Дала мне маці гэту мову,

Як спадчыну і запавет.

Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці. Сёння на літаратурны час «Дала мне маці родную мову» ў бібліятэку завіталі дзеці з ДУА «Сярэдняй школы №35 імя П.І. Батава г. Бабруйска».

Дзеці крышачку паразважалі, а таксама пагулялі і успомнілі беларускую мову. На мерапрыемстве дзеці не толькі чулі беларускія вершы і  песні,  разважалі і гулялі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, збіралі «рассыпаныя прыказкі». Для вучняў было цікава даведацца пра  адну з найважнейшых падзей у культурным жыцці рэспублікі – Дзень беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Сёлета свята, скіраванае на беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны краіны, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, падтрымку літаратуры і кнігавыдання. Дзень беларускага пісьменства прайшоў 2 і 3 верасня на Віцебшчыне і стаў юбілейным – трыццатым.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля