Гучы гоман беларускі

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”. І неад’емная частка яе — родная мова. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.

У рамках святкавання 20-й гадавіны Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці адбылася  інфармацыйна-конкурсная праграма “Гучы гоман беларускі”

Вядучая расказала дзецям аб тым, што наша родная беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло, слухалі беларускія паданні і казкі. Бібліятэкар правяла для вучняў конкурс “Адгадай казку” і даведалася хто ж самы лепшы знаўца беларускай казкі, конкурс “Назаві адным словам”, “Растлумач значэнне фразы”.  Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульні “Чароўны куфэрак”. А каб данесці да  чытачоў прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія мелодыі .

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля