Вандроўка ў краіну беларускай мовы

Сення шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнаго чалавека есць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ен размаўляе з роднымі, сябрамі, знаемымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек забывае сваю мову, не шануе яе.

З мэтай выхавання ў дзяцей павагі да роднай мовы, засваенне культурных, духоўных традыцый і каштоўнасцей, у цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара адбыўся займальны ўрок  “Вандроўка ў краіну беларускай мовы” для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска”.

Мерапрыемства пачалося з песні “Беларусачка”, потым дзеці чыталі вершы пра родную мову і Беларусь. У кожнага з навучэнцаў была магчымасць прадэманстраваць свае веды ў якасці знаўцаў беларускай мовы. Гэта паказалі конкурсы і гульні: “Растлумач фразеалагізм”, “Дапоўні прыказку”, “Назаві адным словам”, “Загадкі-задачкі” і іншыя.

У канцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў і часопісам “Вяселка”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля