І вечнасць радка як вечнасць жыцця

Традыцыі беларускай кнігі, беларускай асветы працягваюцца са стагоддзя ў стагоддзе. І цудоўна, што на нашу зямлю ў розныя гістарычныя эпохі прыходзяць таленты, якімі ганарыцца наша зямля.

Такой асобай у ХХ стагоддзі стаў Аркадзь Куляшоў. Менавіта яму была прысвечана літаратурная гадзіна “І вечнасці радка як вечнасць жыцця”, якая прайшла 6 лютага ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. А. Астроўскага. Мерапрыемства было прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння паэта, на ім прысутнічалі вучні 8 “Б” і 10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Бабруйска”.

Прысутныя прагледзелі прэзентацыю, прысвечаную жыццю і творчасці А.Куляшова і пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выстаўкай “Паміж наступным і былым”. Бібліятэкары падрабязна расказалі аб вершах і паэмах юбіляра, якія раскрываюць шырокую панараму жыцця роднай Беларусі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля