Беларуская казка – розуму падказка

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 2 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” і 4 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Бабруйска” прайшла літаратурная гадзіна “Беларуская казка – розуму падказка”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці даведаліся пра тое, што такое казка, на якія віды падзяляюцца беларускія народныя казкі, успамнілі казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя казкі. Дзеці ўдзельнічалі ў шматлікіх віктарынах і конкурсах, расказалі пра сваю самую любімую беларускую казку. У канцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кніжнай выстаўкай “Чароўны свет казак”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля