Крынічкай звініць роднай мовы гучанне

“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за родную мову”, – пісаў наш песняр Якуб Колас. І гэта сапраўды так. Родная мова – душа народа, калі яна знікае – знікае сам народ. Родную мову трэба любіць і шанаваць, паважаць і не саромецца размаўляць на ёй, берагчы ад забыцця.

“Наша мова самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…” – такімі словамі Максіма Танка пачалося свята  роднай мовы “Крынічкай звініць роднай мовы гучанне” у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага. У час мерапрыемства вучні 5-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”  пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Бібліятэкар расказала аб важным значэнні мовы ў жыцці чалавека, а асабліва роднай мовы, прапанавала прыняць удзел у конкурсах  “Назаві адным словам”, “Адгадай загадкі” “Пазнай казку па яе пачатку”, згуляць у гульню “Чароўны куфэрак”. Прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак, загадак, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа. І, канешне, звярнуліся да беларускай паэзіі – прагучалі вершы У. Дубоўкі, М. Танка, П. Панчанкі.

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля