Спатканне з кнігай ўсляпую

21 лютaгa aдзнaчaeццa Miжнapoдны дзeнь poднaй мoвы, які зacнaвaны ў 1999 гoдзе paшэннeм Tpыццaтaй cecii Гeнepaльнaй кaнфepэнцыi ЮHECKA з мэтaй aбapoны мoўнaй i кyльтypнaй paзнacтaйнacцi. Дзeнь poднaй мoвы acaблiвы для кoжнaй нaцыi, кoжнaгa нapoдa, бo нямa нapoдa бeз мoвы, нямa мoвы бeз ягo нocьбiтa. I бeлapycы нe выключэннe. Haм y cпaдчынy зacтaлacя ўнiкaльнaя мoвa – жывaя i мiлaгyчнaя, пeceннaя i пaэтычнaя, cтapaжытнaя i cyчacнaя.

Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі ад часу залічэння ў 2009 годзе Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў, праводзяць мерапрыемствы.

21 лютага у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага з мэтай папулярызацыі кніг беларускіх аўтараў праводзілася акцыя “Спатканне з кнігай ўсляпую”. Для карыстальнікаў бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава, на якой размяшчаліся беларускамоўныя кнігі ў крафтавай паперы, з кароткай анатацыяй, без назвы і імя аўтара твора. Такая незвычайная форма выставы пазволіла зацікавіць чытачоў, звярнуць увагу на значнасць чытання літаратуры на роднай беларускай мове. Таксама падчас акцыі бібліятэкар рэкамендавала найбольш значныя творы школьнай праграмы, якія неабходна прачытаць кожнаму беларусу незалежна ад узросту.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля