Ад рубашкі да лапцей

8 красавіка  вучні з 3 класа  ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Бабруйска” завіталі  ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М.А. Астроўскага, дзе каля  этнаграфічнай экспазіцыі “Сялянская хата” адбыўся ўрок беларускай культуры “Ад рубашкі да лапцей”.

Мультымедыйная прэзентацыя дапамагла дзецям даведацца ,  які шлях у даўнія часы праходзіў  лён ад зярняці да тонкіх палотнаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі  ўбачылі  што захоўвалась у распісных вясковых куфрах.  З захапленнем    вучні  пазнаёміліся з традыцыйным народным кастюмам беларусаў, даведаліся як было вызначана апранацца  ў святочныя і ў буднія дні. Шмат жадаючых было абуць старадаўнія лазовыя лапці  і прадэманстраваць ільняныя мужчынскі і жаночы касцюмы. Мерапрыемства пазнаеміла дзяцей з сямейнай абраднасцю і натхніла іх  на вывучэнне    свайго радаводу.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля