Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы. У ЦГБ імя М. Горкага прайшлі паэтычныя чытанні “Мой горад – кропачка на карце”, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. Вучні 6-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”, якія не толькі пазнаёміліся з творчасцю бабруйскіх паэтаў, але і самі прачыталі вершы С.Басуматравай. Бабруйскія аўтары І.М. Шчаглова, Т. Д. Худавец, Ю. А. Палевіч чыталі свае і сур’ёзныя, і гумарыстычныя вершы, дзяліліся сваімі адносінамі да ўсяго беларускага, запрашалі берагчы родную мову. Настроіць падлеткаў на хвалі беларускай мовы дапамог расповед аб творчасці нашага земляка В. І. Дуніна-Марцінкевіча, прыгожыя беларускія песні і асабісты прыклад гасцей. Вельмі прыемна, што настаўніцы Алёхна Людміла Нікадзімаўна і Янгуразава Антаніна Аляксееўна натхнёна выхоўваюць ў вучняў паважлівыя адносіны да беларускай мовы і чытання. Вялікі ім дякуй за супрацоўніцтва.
Рубрика: Новости
Фев 25 2019
Мой горад – кропачка на карце
Фев 22 2019
Страну родную защищая
Человек немыслим без Родины, края, места, где он родился. Ну, а если есть Родина, Отечество, где живём мы, где жили наши предки, нужны и люди, которые смогут её защитить. 23 февраля наша страна отмечает праздник – День защитника Отечества. Праздник этот очень торжественный, ведь в самом названии его заложено благородное стремление и обязанность защищать родину. Поздравления заслуживают те, кто в разные годы защищал нашу Родину, и те, кто сейчас оберегает наш сон. Воспитанию патриотизма, любви к Родине был посвящён утренник «Страну родную защищая», который прошёл в Центральной детской библиотеке им. А. П. Гайдара для учащихся 1 «А» и 1 «Б» классов ГУО «Средняя школа № 2 г. Бобруйска». Вниманию школьников был представлен просмотр видеоролика «Военная техника Беларуси». Ребята приняли участие в интеллектуальном конкурсе, конкурсе загадок, состязались на выносливость, силу и ловкость. Дети принесли с собой фотографии своих пап и дедушек, которые в разные годы стояли на защите нашей страны. Завершился утренник знакомством с книгами, представленными на выставке «Мужество. Доблесть. Честь».
Фев 22 2019
Бравые солдаты
Праздник защитников Отечества – это праздник настоящих мужчин: смелых, отважных, надёжных, а также праздник мальчиков, которые вырастут и станут защитниками Отечества. День 23 февраля стал хорошим поводом для воспитания у дошкольников гордости за наших солдат, чувства патриотизма и долга перед Родиной. Поэтому постоянные гости детской библиотеки №6 им. Н. Островского ребятишки из ГУО «Ясли-сад №7 г. Бобруйска» с удовольствием пришли на праздничное спортивное развлечение «Бравые солдаты», где они получили возможность попробовать свои силы в весёлых конкурсах, играх, викторинах, связанных с праздником настоящих мужчин и посмотрели кукольный спектакль «Как заяц в армию пошел».
Фев 22 2019
Солдатская смекалка
День защитника Отечества – праздник, прежде всего военных. Но вместе с тем это праздник и всех мужчин, тех, кто в любую минуту готов стать в строй, чтобы с оружием в руках защитить своих любимых, своих близких и свою Родину. А так как защита слабых во все времена была занятием для сильной половины общества, то День защитника Отечества давно и прочно ассоциируется в нашем сознании именно как мужской праздник.
22 февраля накануне Дня защитника Отечества для ребят из 1 «А» класса ГУО «Средняя школа №16 г. Бобруйска» прошла тематическая познавательно-игровая программа «Солдатская смекалка». С большим азартом ребята принимали участие во всех играх и конкурсах: «Секретная шифровка», «Я знаю…», «Военные будни», «Тяжело в учении – легко в бою», «Сила богатырская» и другие. Мальчишки соревновались в знании истории армии, вспоминали героических защитников Родины, расшифровывали «секретные» письма, «варили борщ», а также оказали друг другу первую медицинскую помощь при ранении.Мероприятие было ярким, динамичным и содержательным, оно непременно останется в памяти школьников.
Фев 22 2019
Дэкада «Мову матчыну шануйце»
Мова – духоўны скарб народа, адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Беларуская мова – духоўная адметнасць беларускага народа. Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў у слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Цярністы шлях прайшла беларуская мова, зведала росквіт і заняпад, пакуль дасягнула вяршынь свайго развіцця. Сягодня мы з гонарам вымаўляем імёны Еўфрасінні Полоцкай, Францыска Скарыны, Кірыла Тураўскага, Міколы Гусоўскага і іншых. Гэта яны посеялі першыя зярняткі, з якіх пачала зараджацца беларуская мова і літаратура.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, накіраваны на абарону і захаванне моў свету. З гэтай нагоды ў бібліятэках УК “ЦБС г.Бабруска” праходзіць дэкада «Мову матчыну шануйце».
У гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся Дзень роднай мовы “Я беларускаму малюся Слову…”. Да дня святкавання была арганізавана выстаўка-рэклама “Любімыя кнігі па-беларуску: парады чытачоў”, накіраваная на папулярызацыю беларускай мовы і цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Падчас Дня роднай мовы, усе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у літаратурнай рыбалцы, дзе можна было паспаборнічаць у адгадванні беларускіх загадак, а для самых маленькіх чытачоў супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове. Таксама на літаратурнае свята «Багата, родная ты мова» былі запрошаны навучэнцы УА «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву». Удзельнікі свята даведаліся, што ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць прыгажосцю і непаўторнасцю, а наша родная беларуская мова – мілагучнасцю. З дапамогай конкурсаў рабяты мелі магчымасць не толькі праверыць свае веды па роднай мове, але і яшчэ больш паглыбіць іх.
Супрацоўнік гарадской бібліятэкі №7 імя А.А.Шагенцукава правяла літаратурна-музычную гасцёўню “Родная мова – тое, што нас яднае”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, на якую запрасілі вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Бабруйска”. Вядучыя ў атмасферы добразычлівасці павяла размову пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захавання беларускай мовы і пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з літаратурным багаццем роднай мовы. У час мерапрыемства дзеці чыталі вершы на роднай мове, слухалі беларускія песні і гулялі ў гульні. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мова – душа народа”.
Гарадская бібліятэка №8 імя Е. Полацкай на працягу дня, у межах акцыі “Смак беларускага слова”, прапаноўвалі сваім карыстальнікам паразмаўляць, пачытаць вершы на беларускай мове, а таксама напісаць і пакінуць свае самыя любімыя беларускія словы на выстаўке “Фарбы роднай мовы”. Весела і пазнавальна прайшоў конкурс эрудытаў “Дзіўная родная мова” для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г.Бабруйска”, якіх чакала дзевяць разнастайных заданняў на веданне беларускай мовы. Дзеці выконвалі заданні калектыўна, у складзе чатырох каманд. Пераможцам былі падараваны памятныя медалі, а ўсе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прыгожыя беларускамоўныя закладкі. На прыканцы мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у акцыі “Смак беларускага слова”, напісаўшы сваё самае любімае беларускае слова.
У гарадской бібліятэцы №16 адбыўся літаратурна-музычны час “Захавай маю мову, чарговы наш век”. У фармаце мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі прысутным акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як мілагучна яна гучыць, якія цудоўныя беларускія песні, колькі чароўных радкоў прысвечана роднай мове. Таксама вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у электроннай гульні “Таямніцы роднай мовы”.
У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара прайшоў цыкл урокаў роднай мовы “Мова родная – беларуская” для вучняў 2-х і 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Бабруйска” і ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска”. Школьнікі прынялі ўдзел у конкурсах знаўцаў беларускай мовы і пазнавальных гульнях. Цікавасць у рабят выклікала знаёмства з часопісам “Вясёлка” і прагляд спектакля “Зайкава хатка” ў выкананні лялечнага тэатра “Пятрушка”.
У ДБ №5 была праведзена інфарміна “Цвіце бацькоўская мова непаўторнай кветкай”. Для дзяцей была прапанавана слайд-прэзентацыя “Слова чыстае і дарагое”, дзякаючы якой прысутныя прасачылі гістарычны шлях роднай мовы, атрымалі асалоду ад знаёмства з вялікімі беларускімі пісьменнікамі і іх вершаванымі радкамі аб родным слове, даведаліся, дзе ўстаноўлены помнік унікальнаму сімвалу беларускага алфавіта – літары “Ў”. Напрыканцы удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што трэба часцей размаўляць на роднай мове, каб адчуваць сябе сапраўдным беларусам.
У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага было арганізавана свята роднай мовы “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 “Б” класса ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Бабруйска”. На свята завітаў Дзед-Усявед, які прынёс з сабой чароўную торбачку, у якой ляжала нештачка такое, што ўсім патрэбна – гэта кнігі – радасць для кожнага чалавека. Вучні пазнаёміліся з сучаснымі дзіцячымі пісьменнікамі і іх творамі, а таксама самі чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло. З задавальненнем слухалі беларускія паданні і 0казкі, прымалі ўдзел у конкурсах і гульнях.
Фев 21 2019
Чтобы стать мужчиной, мало им родиться
Ко Дню защитников Отечества ДБ №5 был проведён Турнир будущих воинов «Чтобы стать мужчиной, мало им родиться». Библиотекари напомнили ребятам, что 23 февраля – это день воинской славы, которую наши деды обрели на полях сражений, защищая свою Родину и только благодаря им мы сегодня можем быть спокойны за мир на нашей земле. Затем участники турнира состязались в находчивости, ловкости и смелости в конкурсах «Расшифровка секретных донесений», «Разведка», «Нарушитель границы», выясняли, какими качествами должен обладать современный воин в конкурсе «Наш солдат умом богат», а свою физическую подготовку опробовали в спортивно-игровых конкурсах «Лучший стрелок», «Вынеси раненого с поля боя», «Марш-бросок». Библиотечная выставка «На страже Родины любимой родная армия стоит» привлекла внимание ребят новинками литературы из цикла «Военная техника». В заключение, подведя итоги турнира, библиотекари пожелали ребятам, чтобы каждый, достигнув призывного возраста, мог с гордостью произнести фразу: «Имею честь Отечеству служить».






















