Рубрика: Новости

Мова родная, беларуская

21 лютага – Дзень роднай мовы. Штогод у гэты дзень людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова. Гэтай даце быў прысвечаны урок беларусазнаўства «Мова родная, беларуская», які быў праведзены гарадской бібліятэкай  №7 імя А.А.Шагенцукава для вучняў 6 класа ДУА “Сярэдняя школа №19 г.Бабруйска”.

Бібліятэкар азнаёміла вучняў з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, якая нам засталася ад продкаў як спадчына, як запавет. Прысутныя разважалі аб тым,  што кожны чалавек павінен шанаваць мову, традыцыі і культуру свайго народа.  Каб паспяхова карыстацца роднай мовай вусна і пісьмова, вучні прынялі ўдзел у гульнявых конкурсах «Перакладчыкі», «Прыказкі і прымаўкі», «Веру – не веру», «Мінулае і сучаснае».

У канцы  мерапрыемства ўдзельнікі пазнаеміліся з кніжнай выстаўкай «Чытаем слова роднае, беларускае» і зрабілі выснову, што неабходна кожны дзень як мага больш чытаць кніг і размаўляць на беларускай мове, каб мець вялікі слоўнікавы запас.

   IMG-20260219-132940 IMG-20260219-132950 IMG-20260219-140629

Знаўцы роднай мовы

Для кожнага чалавека мова — гэта першыя словы маці, гэта гукі роднай прыроды і голас продкаў. Беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях, але засталася жывой, мілагучнай і непаўторнай. Яна — наш гонар і наш скарб.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі цэнтралiзаванай дзiцячай бiблiятэкi імя А. П. Гайдара зладзілі цікавае мерапрыемства для навучэнцаў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Бабруйска”.  У фармаце інтарактыўнай гульні  вучні блалі ўдзел у конкурсах,  перакладаючы устойлівыя выразы з рускай на беларускую і наадварот, спаборнічалі ў веданні цытат з твораў класікаў, правяралі кемлівасць, разгадваюцы беларускія загадкі і ўзгадвалі багацце  нашых прыказак.

Сёняшняя пазея  гэта цудоўная нагода яшчэ раз прызнацца ў любові да роднага слова і адчуць яго магічную сілу.

Давайце памятаць, што пакуль жыве мова — жыве і народ!

3q-J0-Kchl-O7n-Bh-W3dfxwp-Z3-Nsa-Xx0-YMIFz-MFh-Zw-KUl-Mg-UEmpo0-XZc-H65-WXscd-E-i-Xs-BOSM1l7r-ZVvdw-KQB9-T ij-PIfg-N5x-Ta-KX8u9tpoa-Te-Ux-b-F8qln0-FBky-Rb-YUv-FWHzolk247r-CHbuoz-L47u-WHxy-S13bfl-Fn-TMU71d-VDv u-IVy-JHe-YGevy-Obv982-GPUBhrjwcl-H62-Rb-GDj-FTc-Vk-Ibg-RLd-CFa-JPPb-y7t0s-Ok-QRop-Jw6-ZAyid-LIVAA-BMSr ym-Sv-ORFaea-KAp2-Wxew-v-I0rqnnj-Lcb-IVn-SGsglb5-B94-Xj-M6xui-I8t-Ls-Hp-Lj-Pvoaf18wg-BO25as-Y7s-RRml-ZG

Здравствуй, Масленица!

В городской библиотеке № 8 им. Евфросинии Полоцкой для учеников 4 «Г» класса ГУО «Гимназия № 3 им. Митрополита Филарета (Вахромеева) прошел познавательно-игровой час «Здравствуй, Масленица!», посвященный одному из любимых народных праздников – Масленице. Ребята узнали о том, что это древний славянский праздник, когда наши предки провожали суровую зиму и радостно встречали близкую теплую весну. Это самый веселый и шумный праздник в народном календаре, когда люди не только ежедневно (а Масленица празднуется целую неделю перед Великим постом) выпекали блины, но и гуляли, веселились, катались на санях и с ледяных горок, штурмовали снежные городки, играли в различные игры. Ребята тоже повеселились, приняв участие в веселых играх «Мотальщики» и «Озорные блинчики».

Во второй части мероприятия для детей был проведен мастер-класс по изготовлению «Солнышка Ярилы», или как мы его назвали «Масленичное солнышко». Дети с удовольствием изготовили яркие, живописные поделки, а также познакомились с книгами, которые рассказывают об этом празднике на выставке «Веселая Масленица».

1 3 4 5 6 7

В гостях у Агнии Барто

Городская библиотека  16 подготовила литературную квест-игру «В гостях у Агнии Барто», посвященную 120-летию со дня рождения известной детской поэтессы. Участниками увлекательной игры стали учащиеся начальных классов ГУО «Средняя школа № 8 г. Бобруйска». В начале мероприятия библиотекарь познакомила ребят с интересными фактами из жизни поэтессы, историей написания книг. Дети узнали, что Агния Барто писала не только детские стихи, но и сценарии к художественным фильмам. Затем была проведена квест-игра, в ходе которой ребята должны были найти игрушку и назвать стихотворение А. Барто о ней, назвать стихотворения о семье, найти их в книге и прочитать, рассказать своими словами истории о герое стихотворений А. Барто Вовке. В заключение мероприятия ребята сделали вывод, что веселые стихи поэтессы заставляют всерьез задуматься о том, как себя вести со своими товарищами и взрослыми, каким быть человеком.

З любоўю да роднага слова

21 лютага мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты  супрацоўнікі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага для вучняў 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Бабруйска” правялі час роднай мовы “З любоўю да роднага слова”.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала звесткі з гісторыі беларускай мовы, пра асаблівасці і неабходнасць выкарыстоўваць яе ў побыце. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагла прачытка вершаў беларускіх пісьменнікаў: Максім Танк “Родная мова”, Уладзімір Дубоўка “Родная мова, цудоўная мова!”, Пімен Панчанка “Родная мова” і іншыя. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні бібліятэкара, разгадвалі загадкі, называлі свае любімыя словы на беларускай мове, прымалі ўдзел у конкурсах: “Перакладчыкі”, “Складзі слова”, “Назаві малюнак”. У завяршэнні мерапрыемства вучні атрымалі ў падарунак прыгожыя закладкі для кніг.

20260218-100009 20260218-101548 20260218-101757 20260218-102103 IMG-2d112aff1010f1aaa9d04e4115e73c18-V IMG-626db5f56d648618beeec1e4d317127b-V

Срэбныя званы матчынай мовы

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы № 5 адбыўся ўрок беларусазнаўства “Срэбныя званы матчынай мовы”. Падчас мерапрыемства вучням нагадалі, што мова – частка нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыны, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і  духоўныя здабыткі. Прысутныя з дапамогай  слайд-прэзентацыі “Цвіце бацькоўская мова непаўторнай кветкай”, віктарыны “Таямніцы роднай мовы” і конкурсаў: “Мы не скажам, мы пакажам”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Перакладчыкі”, “Хто больш?” дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кніжная выстава “Срэбныя званы матчынай мовы” прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. Для таго каб данесці да дзяцей прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова, на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія песні і вершы.

IMG-20260216-122616 IMG-20260216-125022 IMG-20260218-124125

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake