Ходзім грамадою, усіх вітаем з Калядою

У мінулым падчас Каляд любімай справай нашых продкаў былі святочныя калядаванні. Калядавалі ўсе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова ў касцюмах з каляднай казой, з адмысловымі прыпеўкамі. На вялікі жаль зараз пра такую цудоўную традыцыю памятаюць не ўсе, ну, а тыя, хто памятаюць, чамусьці не заўсёды яе прытрымліваюцца. Дзеля таго, каб нашыя дзеткі ведалі пра традыцыі продкаў, дзіцячая бібліятэка № 6 імя М. Астроўскага ў перыяд Каляд ужо некалькі год ладзіць свята народнага каляндара “Ходзім грамадою, усіх вітаем з Калядою”. Пад час свята вучні 5 “А” класа ДУА “СШ №9 г. г. Бабруйска” не толькі даведаліся пра тое, як нашы продкі святкавалі Нараджэнне Хрыстова, але і сталі сведкамі і ўдзельнікамі сапраўдных калядак. На свята завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі, якія правялі абрад “ваджэння казы”, якая па веры нашых прашчураў бароніць ад бяды і прыносіць ураджай збажыны. Усе прысутнічыя змаглі паваражыць, а таксама атрымалі салодкія пажаданні-прадказанні.

 Калі вам таксама хочацца пакалядаваць, атрымаць святочны настрой і павесяліцца разам з каляднай Казой — запрашаем у дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля