У ГБ № 8 імя Е. Полацкай для вучняў пачатковых класаў распачаў сваю работу беларускамоўны пазнавальна-адукацыйны праект пад назвай «Гэта мая КРАІНА!», прысвечаны прыродзе, славутасцям, знакамітым людзям нашай краіны. На першым занятку, які называўся «Мая Радзіма – Беларусь!» адбылося знаёмства з нашай краінай. Вучні 4-х класаў ДУА «СШ № 18 г. Бабруйска» пазнаёміліся з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі сімваламі Беларусі, прыродным багаццем нашай краіны, традыцыйнымі рамёствамі беларусаў. Дзеці разважалі на тэмы, што такое Радзіма, хто такі патрыёт, якім павінен быць грамадзянін сваёй краіны. У другой часцы мерапрыемства дзяцей чакалі цікавыя творчыя заданні і гульні, разгадванне віктарын і загадак, складанне пазлаў.
Янв 26 2018
Свежие комментарии