Святло роднай мовы

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы і ў рамках бібліятэчнай акцыі “Адкрый для сябе беларускую кнігу” пачала працаваць кніжная выстава “Святло роднай мовы”. Чытачам бібліятэкі прапануецца ўспомніць, якое яно, роднае матчына слова: пералівістае, вясёлкавае, цёплае, светлае, гнеўнае, ціхае і “вечнае – як Беларусь”, і зноў адкрыць яго для сябе.

На выставе прадстаўлены кнігі, якія стварыў народ і лепшыя яго прадстаўнікі ў розныя гістарычныя часіны. Тут і легенды і паданні беларускага народа, і “Статут Вялікага Княства Літоўскага” выдання 1588 года, і творы пісьменнікаў ХІХ-ХХІ стагоддзяў, класікаў беларускага прыгожага пісьменства. Дзякуючы ім “…паплыло паводкаю, загуло, як вецер слова беларускае па вялікім свеце…”. Урывак з прадмовы Ф. Скарыны да кнігі “Юдзіф” на 66 мовах свету, верш Я. Купалы “А хто там ідзе?” на 82 мовах, раман У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” на 4 еўрапейскіх мовах і іншыя творы лепшым чынам падцвердзілі думку аб тым, што мова наша, “вобразная, вольная, пявучая”, была, ёсць і будзе.

Цікаўнасць да  выставы  праяўляюць чытачы  бібліятэкі  рознага  ўзросту: праходзяць міні-агляды літаратуры, а таксама бабруйчане ўспамінаюць і занатоўваюць любімыя беларускія словы на беларускамоўным квілце “Святло роднай мовы”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля