Гарадская бібліятэка № 16 запрасіла навучэнцаў ДУА “Бабруйскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж” здзейсніць падарожжа ў гісторыю “Да вытокаў кніжнасці”, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, аб тым, што кнігадрукаванне звязана з дзейнасцю выдатнага сына Беларусі – першадрукара Францыска Скарыны. У сваіх прадмовах да кніг Скарына падкрэсліваў, что мэта яго дзейнасці – дапамагчы простым людзям “спазнаць мудрасць і навуку”. Таксама навучэнцы пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў нашай краіне. У гэты дзень беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія ўнеслі значны ўклад ў гісторыю развіцця айчыннай культуры, пісьменства і друку. Вялікую цікавасць прысутных выклікала апавяданне бібліятэкара пра адзіны ў краіне Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку.
Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што стварэнне кнігі патрабуе працы многіх людзей і кнігу неабходна берагчы, каб захаваць частку беларускай гісторыі.
Свежие комментарии