З куфэрка даўніны

У межах працы клуба “Беларускія традыцыі” для вучняў 4 “Г” класа ДУА “Гімназія №3 г. Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)” у гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай адбылася гадзіна беларускай культуры “З куфэрка даўніны”.

Дзеці пазнаёміліся з жыццём, побытам беларусаў мінулых стагоддзяў, самабытнымі народнымі традыцыямі і культурай, з беларускімі арнаментальнымі сімваламі, узорамі і вобразамі: сонейка, ураджаю, сям’і, маці, роду, роднага краю, беларускіх народных святаў, кахання, продкаў. Адказалі на пытанні віктарыны “Мая любая Радзіма”.

Дзеці з цікавасцю і інтарэсам разглядалі прадметы быту і прылады працы,  прадстаўленыя на экспазіцыі “Беларускі скарб”. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся агляд кніг пра беларускую народную творчасць і рамёствы, якія былі прадстаўлены на выстаўцы “Жывыя вытокі”.

 

2 3 4 5 6

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля