Турнір знаўцаў беларускай мовы “Чую, бачу, гавару” адбыўся ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для ўдзельнікаў праекту “Расцём беларусамі”, вучняў 1 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”.
На працягу года дзеці чулі беларускую мову, вучыліся самі называць на роднай мове розныя прадметы, вымаўляць ветлівыя словы, чытаць і запамінаць беларускія вершы і казкі. Вучні паўтарылі пройдзены за год матэрыял, праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць у розных конкурсах: “Перакладчык”, “Адгадай прафесію”, “Пазнай казку”, “Колькі колераў мае вясёлка?”, успомнілі і растлумачылі беларускія прыказкі і прымаўкі. Дзеці праявілі эрудыцыю і добрае веданне роднай мовы, за што і былі ўзнагароджаны дыпломам і салодкімі пачастункамі.
Свежие комментарии