Зимняя прогулка

Дать детям возможность исследовать окружающий мир, открывать его возможности, знакомиться с его тайнами помог урок природоведения «Зимняя прогулка», который провела ЦДБ им. А.П.Гайдара для ребят из ГУО «Детский дом г. Бобруйска». В ходе урока учащиеся узнали, почему происходит смена времён года, что такое зима, где рождается снег, как деревья живут зимой, как животные приспосабливаются к суровым условиям зимы. Ребята приняли участие в играх и конкурсах: «Закончи предложение», «Подбери слово», решали зимние задачки, посмотрели видео «Животные зимой». Завершилось мероприятие чтением сказки «Погодные человечки» Дмитрия Медведева.

Знаўцы роднай мовы

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е.Полацкай сярод вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска” прайшоў моўны турнір “Знаўцы роднай мовы”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці падзяліліся на некалькі каманд. Іх чакала шэсць разнастайных заданняў на веданне беларускай мовы, трэба было перакласці словы на родную мову, выправіць памылкі, дапоўніць прыказкі і інш. Перамагла каманда, якая набрала самую вялікую колькасць балаў. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прыгожыя беларускамоўныя закладкі, а пераможцы –  памятныя медалі. На прыканцы мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у акцыі “Смак беларускага слова”, напісаўшы сваё самае любімае беларускае слова.

Роднаму слову прызнанне ў любві

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”. І неад’емная частка яе — родная мова. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця. У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры.

19 лютага, у рамках Міжнароднага дня роднай мовы, для вучняў 5 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа  №9 г. Бабруйска” у дзіцячай бібліятэцы №6 імя. М. Астроўскага прайшло свята роднай мовы “Роднаму слову прызнанне ў любві”.

Вядучая, пераапранутая ў беларускае народнае адзенне, расказала дзецям аб тым, што наша родная беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло, слухалі беларускія паданні і казкі. На свята завітала сама спадарыня Мова. Яна правяла для вучняў конкурс “Адгадай казку” і даведалася хто ж самы лепшы знаўца беларускай казкі, конкурс “Прыказкі і прымаўкі”. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульні “Чароўны куфэрак”.

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

А для ўсіх наведвальнікаў абанемента было прапанавана гульнёвае падарожжа “Фальклорная мазаіка”, якая дапамагла замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры: прыказках і прымаўках, загадках, казках. Дзеці і дарослыя з захапленнем гулялі ў літаратурнае даміно “Залацінкі народнай мудрасці”. Арганізаваная бібліятэкарамі выстава-віктарына “Пазнай пісьменніка па партрэту” дала магчымасць успомніць творы беларускіх класікаў. Праз знаёмства са спадчынай беларускага народа Міжнародны дзень роднай мовы садзейнічаў выхаванню любві і павагі да роднага слова.

Я – бобруйчанин

21 февраля отмечается Всемирный день экскурсовода. Городская библиотека №12 среди учащихся 4 «А» класса  ГУО «Гимназия-колледж искусств г. Бобруйска» провела калейдоскоп-игру «Я – бобруйчанин». В начале мероприятия демонстрировался видеоролик Бусел Е.М. «Песня о Бобруйске», который и обозначил тему мероприятия. Ребята должны были назвать все достопримечательности нашего города, увиденные на экране. Далее дети отвечали на вопросы викторин «Бобруйск туристический», «Выбери из трёх», «Всё о Бобруйске»; участвовали в конкурсах «Сложи картинку-пазл о Бобруйске», «АБВГД-йка бобруйских улиц», конкурсе-лото  «Новые улицы – старинные названия» и зарабатывали призовые баллы. Победители конкурсной программы получили сладкие призы. А также в качестве поощрения участникам конкурсов был показан видеофильм УК «ЦБС г. Бобруйска» «Из Бобруйска про бобра с любовью». Мероприятие было насыщенным и познавательным. Дети узнали много нового и интересного про наш родной город, ведь не зря мы гордимся, что мы – бобруйчане!

Родная мова – крыніца празрыстая

Супрацоўнікі ДБ №5 да Міжнароднага дня роднай мовы і з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці правялі гадзіну беларусазнаўства “Родная мова – крыніца празрыстая”. Вядучыя нагадалі, што мова – частка нацыянальнай і гістарычнай спадчыны кожнага народа, і дзякуючы мове працягваюць існаваць яго векавыя традыцыі і духоўныя здабыткі. Падчас мерапрыемства кемлівыя знаўцы роднай мовы мелі магчымасць паўдзельнічаць у “моўных” конкурсах і гульнях, успомніць беларускія прыказкі і прымаўкі ў конкурсе “Скарбонка жыццёвай мудрасці”, паспрачацца ў веданні роднага слова ў гульні “Размаўляем па-беларуску”. Кніжная выстава “І прыгожа л’ецца па прасторы слова беларускае маё” прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі асалоду ад мілагучнасці роднай мовы, слухаючы вершы і аўтарскія песні ў выкананні Ляпко Ц.А. Мерапрыемства дазволіла ўсім удзельнікам пераканацца, што  родная мова – бясцэнны  скарб, які ўсе мы павінны шанаваць і берагчы.

Люблю цябе, зямлі бацькоўскай, слова!

18 лютага супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 4 ім. Б.М. Мікуліча для вучняў 3–га “Д” класа ДУА “Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска” падрыхтавалі свята «Люблю цябе, зямлі бацькоўскай, слова!” Мерапрыемства ладзілася, каб яшчэ раз засяродзіць увагу маленькіх беларусаў да роднага слова. Дзякуючы прэзентацыі вучні адправіліся ў цікавае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі, залюбаваліся яе краявідамі. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел ў моўных гульнях і конкурсах. Спадабаліся дзецям інтэрактыўная гульня “Скарбонка роднай мовы”  і  тэст – гульня “Ахопак цікавых слоў”. Гэта яшчэ і яшчэ раз паказала, што дзеці ведаюць і з павагай адносяцца да  роднай мовы. А найбольшую цікавасць у дзяцей  вызвала моўная віктарына “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”. Скончылася свята тэатралізаваным прадстаўленнем беларускай казкі “Каза- манюка”.

Спадзяемся, што свята, якое мы прысвяцілі роднай мове, нікога не пакінула абыякавымі, і мы змаглі данесці да ўсіх асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі беларускай слова”.

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля