«

»

Июл 16 2018

Хата з матчынай душой

Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба. А пры святле свечкі на покуці ў бацькоўскай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню.

Пазнаёміцца з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце змаглі дзеці з лагеру “Крыніца” ДУА “ЦДАДіМ “Росквіт” г. Бабруйска”, якія наведалі дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага. Вучні адправіліся ў фальклорнае падарожжа “Хата з матчынай душой”.

Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з кутком “Сялянская хатка”, які працуе ў бібліятэцы, з беларускім нацыянальным адзеннем, роллю рушніка, які з’яўляецца адным з сімвалаў Беларусі,  і г. д. Прысутнічыя з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях “Хто ў хаце гаспадар” і “Чароўны куфэрак”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля