Гучы, гучы, родная мова!

5 снежня ў гарадской бібліятэцы №4 ім. Б. М. Мікуліча для дзяцей старэйшай группы ДУА «Дзіцячага сада 78 г. Бабруйска» прайшло літаратурнае падарожжа «Гучы, гучы, родная мова!». Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць, як мага больш. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з беларускімі традыцыямі, загадкамі, песнямі. Падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра раслінны і жывёльны свет Беларусі. Дзеці ўважліва слухалі легенды пра герб, сцяг і гімн. А таксама паданне пра бярозку. Адказвалі на пытанні віктарыны і знаёміліся  з вясёлымі гульнямі «Жмуркі», «Пярсцёнак», «Цотка ці лішка». З глыбокай даўніны дайшлі да нас і беларускія казкі. Яны захапляюць нас святлом незвычайным, неверагодным і фантастычным. І каб зацікавіць дзяцей супрацоўнікі бібліятэкі паказалі лялечны спектакль «Зайкава хатка».

Автор публикации

не в сети 2 часа

bibl5market

Комментарии: 3Публикации: 3272Регистрация: 26-02-2017

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля