Праўда і шчырасць таленту

«Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця»

(Чынгіз Айтматаў)

Васіль Быкаў – народны пісьменнік Беларусі. Цяжка ўявіць пісьменніка, які б так маштабна думаў пра лёс свайго народа, з такім трагічным напалам пачуцця перажываў бы за тое, што адбывалася на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ім зачытваўся, зачытваецца і будзе зачытвацца свет.

Да 95-годдзя з дня нараджэння В. Быкава ў гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай для карыстальнікаў бібліятэкі адбыўся партрэт пісьменніка-франтавіка «Праўда і шчырасць таленту». Увазе чытачоў бібліятэкары падрыхтавалі цікавы матэрыял аб жыцці і літаратурнай дзейнасці Васіля Быкава. Асаблівая ўвага была звернута на творы з партызанскага цыкла пісьменніка, творы пра жанчыну і каханне на вайне.

Напрыканцы мерапрыемства адбыўся агляд-рэкамендацыя твораў В. Быкава прадстаўленых на выстаўцы “Праўдай адзінай”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля