Бібліятэка – чытачу, чытач – бібліятэцы

20 лістапада павіншаваць з юбілеем гарадскую бібліятэку № 8 імя Е. Полацкай прыйшлі вучні 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска”. Дзеці прынялі ўдзел у акцыі-падарунак “Бібліятэка – чытачу, чытач – бібліятэцы”, прачытаўшы прыгожыя віншавальныя вершы і станцаваўшы польку “Бульба”. Бібліятэкары ў адказ падаравалі дзецям юбілейныя закладкі для кніг.

Далей адбылася чарговая экспрэс-вандроўка пазнавальна-адукацыйнага праекта “Гэта мая КРАІНА!” пад назвай “Вандроўка па роднаму гораду”. Дзеці зрабілі віртуальную вандроўку па Бабруйску, даведаліся пра гісторыю горада і Бабруйскай крэпасці, пазнаёміліся з архітэктурнымі славутасцямі і помнікамі прыроды Бабруйскага краю, паглядзелі прэзентацыю пра гісторыю і дзейнасць гарадской бібліятэкі №8 імя Е. Полацкай, якая з’яўляецца ўжо 50-год культурнай драбнічкай горада Бабруйска.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля