Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях

Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з’яўляецца народнае адзенне. Сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яно больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне – найважнейшая этнічная прыкмета.

З мэтай выхавання павагі да сваіх каранёў, любові да роднага краю, а таксама да Года малой радзімы, у рамках праекта “Вяртанне да вытокаў”, прайшла гадзіна беларускай культуры “Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях”, на якую былі запрошаны вучні 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”. Дзеці даведаліся, як выглядалі, як апраналіся беларусы, што белая льняная вопратка спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння і да смерці і, што сама назва – Беларусь паходзіць ад таго, што ўлюбёным колерам адзення беларусаў быў белы. Прысутныя з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны, а таксама прадэманстравалі народныя касцюмы.

1 комментарий

  1. Самая лучшая библиотека!!! Домашняя атмосфера, доброжелательный коллектив!!! Побольше бы людей, которые любят свое дело!!!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake