Кніжны востраў у лабірынце ведаў

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г.Бабруйска” адбыўся першы занятак культурна-асветніцкага беларускамоўнага праекту “Кніжкіна гісторыя”, які называўся «Кніжны востраў у лабірынце ведаў». Дзеці зрабілі вандроўку ў мінулае бібліятэк, пазнаёміліся са знакамітымі бібліятэкамі Старажытнага Усходу, Антычнасці, Сярэднявечча, бібліятэкай Полацкага княства, галоўнай бібліятэкай нашай краіны – Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, а таксама з самымі цікавымі і арыгінальнымі бібліятэкамі свету.

У другой частцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі вучням творчыя заданні і гульні. Дзеці разгадалі віктарыну «Назаві па-беларуску», знайшлі дарогу ў лабірынце «Шлях чытачоў да бібліятэкі», пагулялі ў гульню «Бібліятэкар і чытач».

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля