Пад зоркай Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка У. С. Караткевіча. Яго жыццё – гэта ўзор служэння радзіме, народу, мове. Ён – гонар і сумленне беларускай нацыі. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў геніяльны пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.

У ЦДБ імя А.П.Гайдара адбыўся вечар-прысвячэнне “Нязгасная зорка беларускай зямлі” для вучняў 10 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Бабруйска”. Падчас паказу электроннай прэзентацыі “Пад зоркай Уладзіміра Караткевіча” удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і творчасцю выдатнага пісьменніка. У. Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. Ён аказаў вялікі ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа. Творы Караткевіча перакладзены на 18 моў свету. Завяршыўся вечар праглядам відэароліка, прысвечанага чытанню верша “На Беларусі Бог жыве” у рамках медыяпраекта “Літара А”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake