Размаўляй са мной па-беларуску

Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Як хороша гучыць: матуля,  каханне, суніцы, залатыя лісцікі на дрэвах… Мова – гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Да Мiжнароднага дня роднай мовы 22 лютага ў ГБ №16 для вучняў 8 “Г” класа  ДУА “СШ №28г. Бабруйска” прайшоў дзень роднай мовы “Размаўляй са мной па-беларуску ”. Пачалося свята з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, а таксама пра неабходнасць яе захавання. Потым праводзіліся конкурсы і гульні, каб выявіць лепшага знаўца беларускай мовы. Вучні слухалі песні на вершы беларускіх аўтараў, такіх як М. Багдановіч, Р. Барадулін, У. Караткевіч, П. Броўка і інш. Цікавасць у дзяцей выклікала гульня “Угадай мелодыю” па творах беларускіх спевакоў. У канцы мерапрыемства падвялі вынікі, узнагародзілі пераможцаў. Таксама бібліятэкар  пазнаёміла дзяцей з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Спадзяемся, што мерапрыемства, якое было прысвечана нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавым, і мы змаглі данесці да ўсіх тое, што роднае слова трэба трэба ведаць, любіць і не саромецца размаўляць па-беларуску. Усе прысутныя яшчэ раз пераканаліся: якая мілагучная, прыгожая родная мова.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake