Беларускі пояс: зручны і прыгожы

За многія гады беларусы стварылі багатую самабытную культуру, якая грунтуецца на ўстойлівых народных традыцыях. Касцюм, як важная частка нацыянальнай культуры, зберагае калектыўную памяць і вопыт народа, яскрава адлюстроўвае яго этнічныя, рэгіанальныя асаблівасці. У ім знаходзіць увасабленне мастацкае мысленне народа, яго багатая фантазія, тонкі густ і высокае майстэрства. Пазнаёміцца з жыццёвым укладам сялянскай сям’і, народным адзеннем беларусаў змаглі навучэнцы 6 “Б” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” і студэнты 2 курса ДУА “БДГЭПТК”, якія прыйшлі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага на ўрок беларускай культуры “Беларускі пояс: зручны і прыгожы”. Прысутнічым было цікава даведацца аб скарбах вясковых куфраў і аб тым, што давалі бацькі і родныя  маладой, калі яна выходзіла замуж. З вялікай цікавасцю навучэнцы паглядзелі электронную прэзентацыю “Беларускі народны касцюм”.

Напрыканцы ўрока адбылася дэманстрацыя мужчынскага і жаночага адзення.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну і натхніла на вывучэнне гісторыі роднага краю, народных традыцый і абрадаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля