8 кастрычніка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №4 імя Б.М.Мікуліча для вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №32 г. Бабруйска” падрыхтавалі літаратурны час “З любоўю да роднага краю”. Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш і ў гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы і нашы мерапрыемствы, бо яны пашыраюць веды аб родным краі. Сёння мы з дзецьмі не толькі пагаварылі пра хараство беларускай прыроды і славутых людзей нашай старонкі, але і пра беларускія звычаі і традыцыі. Вучні чыталі вершы пра сваю Радзіму.
Для дзяцей былі падрыхтаваны цікавыя заданні, каб не сумавалі, а з карысцю правялі час .Удзел у гульнях “З якога дрэва лісток” і “Збяры букет” стварыў радасны настрой. А віктарына “Хто лепш ведае свой край” паказала, што дзеці добра ведаюць свой край і цікавяцца сваёй славутай гісторыяй. Напрыканцы сустрэчы дзеці спявалі беларускія песні і з бадзёрым настроем пайшлі дадаму.
Свежие комментарии