У кожнага чалавека ёсць родныя людзі — сваякі. Даведацца, як іх называюць па-беларуску змаглі ўдзельнікі праекту “Расцём беларусамі”, вучні 2 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”. Дзеці завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага на гульню-знаёмства “Мая сям’я”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю паглядзелі пазнавальнае відэа “Як ствараецца сям’я”, запаміналі як гучаць па-беларуску словы “мама”, “тата”, “дзядуля”, “бабуля” і г.д. Вучням спадабалася адгадваць загадкі пра сям’ю, гуляць у гульні “Хто кім даводзіцца?”, “Назаві ласкава”, “Складзі апавяданне”. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра сваіх членаў сям’і, тым самым замоцоўвалі вывучаныя словы. Напрыканцы занятку, дзеці разам з бібліятэкарам вырасцілі цудоўнае “Дрэва Сям’і”, як сімвал сямейнага шчасця і дабрабыту.
Мaтyлькa, тaтyля, бaбyлькa, дзядyля,
Сяcтpычкa, i бpaт мoй, i я –
Уcix нac cямёpa, y згoдзe,
Бeз гopa жывe-пaжывae cям’я.
В. Жуковіч.
Свежие комментарии