“Я вас люблю, я вас любіла, людзі…” Менавіта гэтымі радкамі распачалі ў ЦГБ імя М. Горкага час паэзіі, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння таленавітай бабруйскай паэтэсы С. М. Басуматравай. Нарадзілася Святлана Басуматрава 22 лістапада 1946 года ў Мазыры, але большая частка яе жыцця звязана з нашым горадам. Першыя вершы Святлана Міхайлаўна пісала на рускай мове, але Іван Шамякін падчас сустрэчы у Саюзе пісьменнікаў зімой 1970 года параіў маладой дзяўчыне прадоўжыць сваю літаратурную дзейнасць на роднай мове.
Чытаў я вершы вашыя.
Хвалю.
Але чаму
Вы пішаце па-руску?
Чаму б вам не пісаць
Па-беларуску
На роднай мове
Пра сваю зямлю?
Па вершах С. Басуматравай можна вывучаць беларускую мову, бо ў іх шмат прыгожых слоў, глыбокіх думак, яскравых вобразаў.
Навучэнцы 9 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” дакрануліся да хараства беларускай культуры праз прыгажосць паэтычнага радка, тым больш, што ў кнігах С. Басуматравай шмат прысвячэнняў нашаму роднаму гораду. На нашу думку, верш “Радзіму мы сабе не выбіраем..”, павінен ведаць кожны бабруйчанін.
То ў Беларусі горад ёсць адзіны.
А ў ім драўляны дом і дворык чысты.
І кветкі пад вакном і клён вячысты
І просценькі малюначак гардзін…
Да юбілея С. Басуматравай супрацоўнікі ЦГБ імя М. Горкага падрыхтавалі краязнаўчы электронны рэсурс.
Паслухайце вершы С. Басуматравай.
Свежие комментарии