Рубрика: Мая мова – беларуская

Расцём беларусамі

Праект па папулярызацыі беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры “Расцём беларусамі”

Дзеці дашкольнага  ўзросту мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас. У сувязі з гэтым, сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы.

Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. З гэтай мэтай і пачаў сваю работу праект па папулярызацыі беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры “Расцём беларусамі” на базе дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага. Удзельнікі праекту – гэта дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Дэвіз праекта: “Мову родную любі – на ёй змалку гавары”.

Наш адрас: г. Бабруйск, вуліца Камсамольская, 52

Тэлефон для даведак: 8(0225) 70-71-55; 72-06-16

Электронная пошта: bibl6@tut.by

 

 

План мерапрыемстваў праекта “Расцём беларусамі” на 2020г.

п/п

Назва  мерапыемства Дата правядзення

 

1. Тэматычны занятак “Вучымся гаварыць па беларуску” Студзень
2. Экскурсы ў мінулае “Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі”

Цыкл урокаў беларускай культуры “Ад Пакроў да Каляд “

Студзень – снежань

Студзень – снежань

3. Займальная вандроўка “Малечы пра рэчы” Люты
4. Гульня-знаёмства “Апранаемся па-беларуску” Сакавік
5. Літаратурны ранішнік “Жыла-была казка” Красавік
6. Гульнёвая праграмма “Вяселля ды смеху – па цэламу меху!” Май
7. Пазнавальная гадзіна “Знаёмыя незнаёмцы” Верасень
8. Хвілінкі-весялінкі “Хатнія і дзікія жывёлы” Кастрычнік
9. Гульня-падарожжа “Зазірніце ў сад і агарод” Лістапад
10. Час карыснай інфармацыі “Поры года і прыродныя з’явы” Снежань

 

Загадкі для дзяцей

 

Загадкі

Лiтаратура

 

Пазычана з сайта knihi.com (Беларуская палічка)

 

Куток “Сялянская хата”

Куток “Сялянская хата”

За многія гады свайго існавання беларусы стварылі багатую самабытную культуру, якая грунтуецца на ўстойлівых народных традыцыях. І вельмі важна, каб дзеці з маленства пачыналі цікавіцца мінулым і сучасным сваёй зямлі, сваімі славутымі зямлякамі, вучыліся любіць і захоўваць спадчыну сваіх продкаў.

Пачынаючы з 2005 года нацыянальнае адраджэнне з’яўляецца прыярытэтным напрамкам работы дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага. Пры бібліятэцы  створаны куток “Сялянская хата”. Этнаграфічны куток налічвае каля 100 экспанатаў. Галоўная мэта кутка “Сялянская хата“ : захаваць сямейныя традыцыі, выклікаць  цікавасць да больш глыбокага знаёмства з жыццём сваіх продкаў, устанавіць жывую сувязь пакаленняў.

Кожны жадаючы тут зможа  бліжэй пазнаёміцца з народнай культурай беларусаў, з жыццём і побытам нашых продкаў, паглядзець , як адзначаліся святы народнага календара.

У кутку “Сялянская хата”  праходзяць экскурсы ў мінулае “Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі”, у час якога і адбываецца знаёмства з сялянскай хатай. Наведвальнікаў сустракаюць гаспадар з гаспадыняй ў народным адзенні, і праводзяць экскурсію па хаце на беларускай мове. Пачынаецца экскурс заўсёды з “Чырвонага кута” – самага шаноўнага месца ў хаце, дзе развешаны абразы, убраныя ручнікамі-набожнікамі. Затым пераходзім да печы і “бабінага кута”. Тут наведвальнікі могуць патаўчы паветра ў маслабойцы,  прымерацца да сапраўднага ўхвату і г.д. На самым відным месцы ў хаце стаіць куфар, дзе і знаёмяцца ўдзельнікі экскурсій з пасагам дзяўчыны.

У зімовы час сялянская хата пераўтваралася ў рамесляную майстэрню, таму ў кутку “Сялянскай хаты” стаіць драўляны ткацкі станок-кросны. Побач размясціліся прасніца і калаўрот, дзе можна паспрабаваць прасці кудзелю.

Таксама пад час экскурсій наведвальнікі ўзбагачаюць свой кругагляд цікавымі звесткамі аб уяўленнях беларусаў пра некаторыя прадметы ці прылады працы. Рэчы гаспадарчага і хатняга ўжытку, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як і традыцыйнае адзенне, не толькі дазваляюць зазірнуць на побыт і культуру беларусаў, але сведчаць аб высокім узроўні народнага ўмельства і майстэрства. Экскурсіі праводзяць не толькі супрацоўнікі бібліятэкі, але і простыя дзяўчынкі і хлопчыкі, якія вельмі цікавяцца беларускімі традыцыямі і звычаямі.

 Усе жадаючыя атрымліваюць буклет “Хата – мой сусвет”, які дае парады аб добрых і дрэнных месцах для будаўніцтва хаты, звесткі аб Чырвоным і “бабіным” куце.

Пасля заснавання кутка з’явілася шмат наведвальнікаў, якія сталі больш глыбока цікавіцца нашай даўнінай, і было вырашана арганізаваць праект “Расцем беларусамі”, для самых маленькіх наведвальнікаў нашай бібліятэкі, выхаванцаў дзіцячага садка.

Наш адрас: г. Бабруйск, вуліца Камсамольская, 52

Тэлефон для даведак: 8(0225) 70-71-55; 72-06-16

Электронная пошта: bibl6@tut.by

 

Гэта мая краіна!

“Гэта мая КРАІНА!”

Пазнавальна – адукацыйны праект да Года малой радзімы.

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы… Без бацькаўшчыны чалавек не можа існаваць. Выхаванне любві і павагі да роднай краіны з’яўляецца важнейшай часткай духоўна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Каб выхаваць патрыётаў, трэба вывучаць і добра ведаць сваю краіну.

Асноўная мэта праекту “Гэта мая КРАІНА!” – гэта пашыраць і паглыбляць веды дзяцей аб роднай краіне, малой радзіме.

 Задачы праекта:

  • Выхаванне ў дзяцей грамадзянска-патрыятычнага пачуцця, любові да Радзімы;
  • Пашырэнне прадстаўленняў дзяцей аб роднай краіне, яе гісторыі і славутасцях;
  • Фарміраванне годнасці за дасягненні роднай краіны;
  • Фарміраванне павагі да нацыянальнай мовы, культуры, традыцый;
  • Развіццё пазнавальнай цікавасці, інтэлектуальных і творчых здольнасцяў дзяцей;

Праект разлічаны на дзяцей ад 9 да 12 гадоў і  рэалізуецца ў 2019-2020 г.

Запрашаем усіх, хто любіць Радзіму, свой родны горад, беларускую мову да нас на экспрэс-вандроўкі.

Наш адрас: г. Бабруйск, вуліца Мінская, 90

Тэлефон для даведак: 8(0225) 79-64-88

 Электронная пошта: bibl8@tut.by

 

 

План работы пазнавальна-адукацыйнага праекта на 2020-2021 год

п/п Назва мерапрыемства

Дата правядзення

1 Экспрэс вандроўка «Мая Радзіма – Беларусь!» Верасень
2 Экспрэс вандроўка «Зямля мая Магілёўская» (80 гадоў Магілёўская вобласці) Кастрычнік
3 Экспрэс вандроўка «Вандроўка па роднаму гораду» (г.Бабруйск) Лістапад
4 Экспрэс вандроўка «Таямніцы Белавежскай пушчы» (Брэсцкая вобласць) Снежань
5 Экспрэс вандроўка «Край блакітных азёраў і рэк» (Віцебская вобласць) Студзень
6 Экспрэс вандроўка «Мінск – сталіца маёй Беларусі» Люты
7 Экспрэс вандроўка «Легенды старажытных замкаў» (Гродненская і Мінская вобласць) Сакавік
8 Экспрэс вандроўка «Святыні Беларусі» (Знакамітыя і старажытныя храмы Беларусі) Красавік
9 Экспрэс вандроўка «Людзі на балоце. Беларускае Палессе» (80 гадоў Гомельскай вобласці) Май

Кніжкіна гісторыя

Беларускамоўны культурна-асветніцкі праект “Кніжкіна гісторыя”.

Кніга – гэта архіў слоў і мастацтва, гэта акно ў свет і падмурак культуры. Ва ўсе часы кніга была і застаецца важнай крыніцай пазнання навакольнага свету, скарбніцай ведаў, адным з лепшых сродкаў выхавання чалавека. Бібліятэка – гэта скарбніца кніг, і таму ей належыць важная роля ў павышэнні значнасці кнігі і чытання, далучэнні дзяцей да бібліятэкі і беларускай кніжнай культуры.

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і з нагоды аб’яўлення горада Бабруйска  культурнай сталіцай  Беларусі ў 2017 годзе  ва УК “ЦБС г. Бабруйска” гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай   распачаў сваю работу беларускамоўны культурна-асветніцкі праект “Кніжкіна гісторыя”.  Ідэя праекта была перанята з вопыту работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў межах Года культуры (2016 г.) і ў межах культурна-асветніцкага праекта «В гости к книгам».

Праект садзейнічае далучэнню дзяцей да бібліятэкі, беларускай мовы і нацыянальнай кніжнай культуры, выхоўвае пачуццё гонару за дасягненні  і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры.

Мэтай нашага праекта з’яўляецца знаёмства, вывучэнне і папулярызацыя кніжнай спадчыны Беларусі. Праект разлічаны на дзяцей ад 6 да 11 гадоў.

У задачы праекта ўваходзяць:

  • Далучэнне дзяцей да бібліятэкі і кніжнай культуры, стымуляванне чытацкай актыўнасці;
  • Развіццё цікавасці да кнігі, чытання і актыўнае далучэнне дзяцей у працэс пазнання;
  • Прапаганда і папулярызацыя беларускай мовы;
  • Знаёмства з гісторыяй і разнастайнасцю беларускай кніжнай культуры, выдатнымі беларускімі асветнікамі;
  • Фарміраванне гонару за дасягненні і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры.

Са студзеня 2017 года і да сённяшняга дня ў гарадскую бібліятэку №8 УК “ЦБС г. Бабруйска”, якая носіць імя беларускай святой, асветніцы Еўфрасінні Полацкай, цягнуцца шарэнгі  дзетак  ад 8 да  11 гадоў на культурна-асветніцкія заняткі “Кніжкіна гісторыя”.

Дзяцей чакае знаёмства з гісторыяй літар і алфавіту, старажытных рукапісных кніг, з гісторыяй узнікнення першых бібліятэк, жыццём і дзейнасцю беларускай святой, асветніцы Еўфрасінні Полацкай. Яны даведаюцца хто такі   Францыск Скарына і пазнаёмяцца з яго кніжнай спадчынай, пачуюць аповед пра сучаснае кнігадрукаванне і сучасную беларускую кнігу, а таксама  сустрэнуцца з дзіцячым пісьменнікам.  На кожным занятку дзетак чакаюць творчыя заданні і цікавыя гульні.

Праект  складаецца з 9 культурна-асветніцкіх заняткаў, якія праводзяцца на беларускай мове з выкарыстаннем актыўных і інтэрактыўных методык.

Запрашаем усіх, хто любіць кнігу, беларускую мову і бібліятэку да нас на культурна-асветніцкія заняткі.

Наш адрас: г. Бабруйск, вуліца Мінская, 90

Тэлефон для даведак: 8(0225) 79-64-88

Электронная пошта: bibl8@tut.by

 

 

План культурна-асветніцкіх заняткаў на 2020-2021 гг.

п/п

Назва мерапрыемства Дата правядзення
1. “Кніжны востраў у лабірынце ведаў” Верасень
2. “Гісторыя літар”(стварэнне алфавіта) Кастрычнік
3. “Цуд, імя якому – кніга” (формы і матэрыялы кнігі) Лістапад
4. “Па старонках рукапісных фаліянтаў”(рукапісная кніга) Снежань
5. “Беларуская святая, асветніца –  Еўфрасіння Полацкая” Студзень
6. “Францыск Скарына і яго час” Люты
7. “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” Сакавік
8. “Дзівосы сучаснай кнігі” Красавік
9. “Кнігі і творцы” (сустрэча з пісьменнікам) Май

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля